Хадзіў сёньня падаваць дакумэнты на ваеннік..
Уражаньняў пару засталося.
Нагадаю - ваенкамат Мінскага Раёну, зьбіраюцца там усе з прыбрэжных вёсак.
Першымі запалі ў душу 2 пацана.. на выгляд крэпенькія, але вельмі не высокія.. 1.65 недзе..
Спартыўны касьцюм, красовачкі, па калена вымазаныя, шапачкі падгорнутыя, лысыя, ебальнічкі апухшыя, аж васче.. у аднаго драпіна пад вокам, на выгляд я б ім даў 19 год..
Здавалася б, што прывало вас сюды, хлопцы? І тут яны пачалі гаварыць.. :( Аказваецца, адзін зь іх (але яны, я так зразумеў, самі дакладна ня ведалі, хто менавіта) у 2000 ужо быў пастаўлены на ўлік, але ён не заплаціў штраф за тое што доўга не забіраў ванны білет (але цётка сказала што за такое штрафаў няма), а цяпер ня ведае што рабіць, бо на працу ўстройвацца (скаты такія), патрабуюць гэты білет (Не зразумела? Мне таксама). Другі казаў што ня ведае ці выдавалі яму ваенны білет, але на пытаньне "а якія ў вас дакументы ёсьць?" адказаў, што ёсьць прыпісное (яго адбіраюць, калі даюць білет), але ён (ах, як шкада!) забыў яго дома..
Ну што дадаць.. "А ещё я в неё ем!"
2-гі персанаж - жанчына, ў каторай былы муж памёр, і якая прыйшла выбіваць неякія спраўкі "на пенсію". Дату смерці яна ведала выдатна, а таксама ведала клёва што 3 гады таму назад вёска, дзе жыў яе былы муж, была далучаная да Цэнтральнага раёну Менску. Але чым ён займаўся і дзе жыў апошні час яна не ведала. Не зразумела толькі чаму яна замест ваенкамату Мінскага Раёну прыйшла ў ваенкамат Цэнтральнага Раёну. Стаяла іпала ўсім моск каб далі ёй папреку аб тым, што ён недзе-там служыў.
3-га перасанажу па чалавечы шкада: мужычок год 45, прапаршчык запасу, шчупленькі з вусамі.. Мінімум 2-гі раз ужо прыходзіў за даведкай аб выслуге год, каб прыватызаваць кватэру ці ціпа таго (сцвярджаў што год назад яму тут такую паперку далі). Але нешта даваць яму яе не вельмі хацелі. А шкада мужыка стала яшчэ таму, што ён - ветэран Афганістану.
Ну і пакуль гэтыя персанажы вырашалі свае траблы, я палістаў часопіс "запрашаем на службу па кантракту" - зшыўка паперак, дзе розныя ваенныя часткі з усіх краёў Беларусі запрашаюць пасьля тэрміновай службы паслужыць па кантракце. Заробак шафёра\слесара для машын катэгорый С - 330 тысяч + прэмія за выслугу год (а яна у лепшым выпадку будзе аж 1.5 гады!). Нешта там з радыястанцыямі - 350 тысяч. У адным месцы нават інтэрнат даюць іншагароднім. Нагадала спіс заяў на размеркаваньне ва Ўніверсітэце :) Адзінае што кантрактніку 5 год вучыцца не прыдзецца для гэтага.
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment